Абноўлена 1 лістапада 2021 г.
Кампанія Western Union, нашы даччыныя і афіляваныя кампаніі (разам — «Western Union», «мы» або «нашы» кампаніі) клапоцяцца аб Вашай канфiдэнцыяльнасцi і абавязваюцца апрацоўваць Вашу асабістую інфармацыю згодна з добрасумленнымі метадамі працы з інфармацыяй і дзеючымі законамі аб абароне даных з мэтай паляпшэння якасці Вашага абслугоўвання. Спіс мясцовых юрыдычных асоб Western Union глядзіце ў раздзеле «ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION» гэтай Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.
Western Union імкнецца дапамагаць кліентам перамяшчаць грошы, якія ідуць на добрыя справы. Гэты абавязак перад кліентамі ўключае ў сябе правільныя метады абыходжання з асабістай інфармацыяй.
Мэта нашай Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi — растлумачыць, як мы збіраем, выкарыстоўваем, захоўваем, абараняем, раскрываем і перадаём вашу асабістую інфармацыю, калі вы выкарыстоўваеце нашы сэрвісы ў інтэрнэце праз наш вэб-сайт, у рознічным гандлі або праз нашы мабільныя праграмы, а таксама каб паведаміць вам пра тое, які выбар у вас ёсць у дачыненні да таго, як ваша інфармацыя збіраецца і выкарыстоўваецца.
Калі вы карыстаецеся нашымі сэрвісамі грашовых пераводаў або іншымі плацежнымі сэрвісамі, адкрываеце і трымаеце ў нас банкаўскі рахунак, звяртаецеся да нас, атрымліваеце доступ да нашых вэб-сайтаў або праграм ці карыстаецеся нашымі праграмамі лаяльнасці (разам — «Сэрвісы»), мы збіраем асабістую інфармацыю пра вас і можам выкарыстоўваць яе разам з іншай інфармацыяй, сабранай або створанай падчас нашых дачыненняў з вамі. Мы збіраем розныя тыпы асабістай інфармацыі ў дачыненні да вас, і яна можа ўключаць у сябе наступнае:
Western Union збірае вашу асабістую інфармацыю некалькімі спосабамі:
Мы імкнёмся забяспечыць абарону вашай асабістай інфармацыі. Для абароны вашай асабістай інфармацыі мы выкарыстоўваем арганізацыйныя, тэхнічныя і адміністрацыйныя меры бяспекі, якія адпавядаюць дзеючым нарматыўна-прававым актам органаў дзяржаўнай улады. Мы таксама імкнёмся абмежаваць доступ да асабістай інфармацыі, якую мы апрацоўваем, з выняткам нашых супрацоўнікаў, агентаў і прадстаўнікоў, якім неабходна ведаць яе ў дзелавых мэтах. Нягледзячы на нашы намаганні, трэція бакі могуць незаконна перахапіць вашу асабістую інфармацыю або атрымаць да яе доступ.
Мы выкарыстоўваем інтэрнэт-тэхналогіі, такія як файлы cookie, тэгі і вэб-маякі на нашых вэб-сайтах, у мабільных праграмах, а таксама тады, калі вы наведваеце староннія вэб-сайты, дзе мы прапануем Сэрвісы анлайн, у розных мэтах, уключаючы, але не абмяжоўваючыся тымі, якія пазначаны ў раздзеле пад назвай «ЯК WESTERN UNION ВЫКАРЫСТОЎВАЕ САБРАНУЮ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ».
Падрабязней пра тое, як мы выкарыстоўваем файлы cookie, глядзіце ў ніжнім калантытуле адпаведнай вэб-старонкі Western Union па спасылцы «Інфармацыя аб файлах cookie». У пэўных рэгіёнах мы рэалізавалі для карыстальнікаў магчымасць кіраваць выкарыстаннем файлаў cookie на нашых вэб-сайтах; пры наяўнасці гэтакай магчымасці мы будзем счытваць ці запісваць файлы cookie толькі на падставе выбраных вамі параметраў.
Мы можам выкарыстоўваць трэція асобы для накіравання вам персаналізаванай рэкламы падчас прагляду інтэрнэт-старонак. Як правіла, вы можаце адмовіцца ад атрымання персаналізаванай рэкламы ад такіх старонніх рэкламадаўцаў і рэкламных сетак, калі яны ўваходзяць у Network Advertising Initiative (NAI, Ініцыятыва па сеткавай рэкламе) або выконваюць Прынцыпы самарэгулявання Digital Advertising Alliance (DAA, Альянс лічбавай рэкламы) для паводніцкай рэкламы ў інтэрнэце, для чаго трэба наведаць старонку адмовы на вэб-сайтах NAI і DAA.
«Не адсочваць» (DNT) — гэта дадатковы параметр браўзера, які дазваляе выказаць свае пажаданні ў дачыненні да адсочвання рэкламадаўцамі і іншымі трэцімі асобамі. Мы не рэагуем на сігналы DNT.
Мы выкарыстоўваем сабраную асабістую інфармацыю ў наступных камерцыйных мэтах. Непадаванне некаторай асабістай інфармацыі можа паўплываць на магчымасць прапаноўваць вам нашы Сэрвісы:
Мы можам выкарыстоўваць вашу асабістую інфармацыю згодна з апісаннямі ў гэтай Заяве ў дачыненні да кожнай з наступных законных падстаў:
Мы будзем апавяшчаць вас аб прапановах, прома-акцыях і навінах адносна нашых прадуктаў і Сэрвісаў згодна з вашымі наладамі. Сюды могуць уваходзіць прапановы па электроннай пошце, тэлефоне, пошце, SMS, сацыяльных сетках і іншых каналах сувязі або лічбавых каналах.
Вы можаце ў любы момант адмовіцца ад атрымання маркетынгавых паведамленняў. Калі вы больш не хочаце атрымліваць ад нас паведамленні, звязаныя з маркетынгам, вы можаце адмовіцца ад іх згодна з указаннямі ў адпаведным электронным паведамленні або звязаўшыся з намі, як апісана ў раздзеле «КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ».
Звярніце ўвагу, што калі вы адмовіцеся ад атрымання маркетынгавых паведамленняў, мы ўсё роўна можам адпраўляць вам важныя паведамленні пра сэрвісы, трансакцыі і па адміністрацыйных пытаннях.
Мы не прапаноўваем нашы Сэрвісы і прадукты дзецям ва ўзросце да 18 гадоў. Мы не збіраем і не захоўваем свядома інфармацыю з рознічных сэрвісаў, вэб-сайтаў і мабільных праграм ад асоб ва ўзросце да 18 гадоў.
Нашы вэб-сайты могуць мець спасылкі на староннія вэб-сайты. Мы не правяралі, не кантралюем і не нясём адказнасці за змесціва або сродкі і метады забеспячэння канфідэнцыяльнасці інфармацыі на вэб-сайтах, якія спасылаюцца на наш вэб-сайт або на якія спасылаецца наш вэб-сайт. Мы не прымаем на сябе адказнасць за такія сайты, іх змесціва або палітыку канфідэнцыяльнасці. Мы не рэкамендуем староннія вэб-сайты і не даём ніякіх гарантый адносна інфармацыі, праграмнага забеспячэння або іншых прадуктаў ці матэрыялаў, якія вы можаце там знайсці, а таксама вынікаў, якія можна атрымаць пры іх выкарыстанні.
У мэтах, пералічаных у гэтай Заяве, мы можам раскрываць адпаведную асабістую інфармацыю, у прыватнасці, ваша імя, кантактную інфармацыю, нацыянальны ідэнтыфікацыйны нумар і (або) адпаведныя дакументы, ідэнтыфікацыйны нумар кліента, адрас, звесткі і шаблоны трансакцый і інфармацыю пра банкаўскія рахункі, наступным тыпам арганізацый або суб’ектаў:
Мы можам перадаваць асабістую інфармацыю, якую маем, у сувязі з продажам або перадачай усяго або часткі нашага бізнесу. Мы можам таксама раскрываць вашу асабістую інфармацыю ў любых краінах, калі гэта патрабуецца або дазволена дзеючымі законамі і нарматыўнымі актамі, кантрольна-наглядным і фінансавым органам, агенцтвам крэдытнай справаздачнасці, праваахоўным органам, судам, урадам або дзяржаўным органам, для выканання патрабаванняў і юрыдычных абавязкаў або для адстойвання ці абароны правоў і інтарэсаў Western Union або іншых суб’ектаў.
Мы перадаём вашу асабістую інфармацыю суб’ектам па-за межамі краіны, у якой яна была сабрана, у прыватнасці, у ЗША, згодна з дзеючым заканадаўствам, дазволамі або патрабаваннямі кантрольна-наглядных, праваахоўных і дзяржаўных органаў. Акрамя таго, калі вы адпраўляеце грошы ў іншую краіну або атрымліваеце іх з іншай краіны, мы павінны будзем перадаць частку вашай асабістай інфармацыі ў гэту краіну згодна з заканадаўствам. Мы перадаём пэўную асабістую інфармацыю пра вас у нашы цэнтры апрацоўкі даных, размешчаныя ў ЗША або ў пэўным рэгіёне, як таго патрабуе мясцовае заканадаўства, і апрацоўваем яе для выканання нашых юрыдычных абавязкаў і абавязкаў па выкананні патрабаванняў, дастасаваных да нашых Сэрвісаў. Мы таксама захоўваем пэўную асабістую інфармацыю, якую мы збіраем на падставе вашых маркетынгавых налад, у нашым цэнтры апрацоўкі даных у ЗША. Выкарыстоўваючы Сэрвісы, вы прызнаяце, што можа адбывацца такая перадача інфармацыі па-за межы вашай краіны пражывання.
Асабістая інфармацыя, перададзеная па-за межы краін ЕЭЗ, Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў краіны, якія, на думку Еўрапейскай камісіі, не забяспечваюць належную абарону, будзе ахоўвацца адпаведнымі Стандартнымі дагаворнымі ўмовамі або іншымі ўхваленымі Еўракамісіяй механізмамі, як таго патрабуе закон.
Ваша асабістая інфармацыя будзе захоўвацца згодна з вызначанымі законам тэрмінамі, указанымі ў нормах, якія распаўсюджваюцца на фінансавыя трансакцыі і рахункі, у тым ліку ў дачыненні да супрацьдзеяння адмыванню грошай, фінансаванню тэрарыстычных арганізацый і іншых законаў, якія прымяняюцца да нас. У іншых выпадках мы будзем захоўваць вашу інфармацыю, толькі калі гэта неабходна для дасягнення канкрэтных мэт, дзеля якіх яна была сабрана, або каб адказаць на запыт, які вы можаце адправіць. Мы прытрымліваемся прынцыпаў мінімізацыі даных і імкнёмся захоўваць інфармацыю не даўжэй, чым гэта неабходна для дасягнення мэт, дзеля якіх яна была атрымана.
Вы маеце права ведаць, ці апрацоўваем мы вашу асабістую інфармацыю, і патрабаваць у нас копію вашай інфармацыі бясплатна. Вы маеце права запытаць структураваную копію пэўнай інфармацыі, якую вы нам перадалі, у прыдатным для чытання камп’ютарам фармаце. Мы можам спаганяць з вас разумную плату за выдачу інфармацыі або не выконваць запыт, калі ён яўна неабгрунтаваны або празмерны. Калі вы карыстаецеся нашымі Сэрвісамі праз інтэрнэт або мабільную праграму, вы можаце ўвайсці ва ўліковы запіс і атрымаць доступ да выпісак, звестак пра трансакцыі і пэўнай асабістай інфармацыі.
Вы маеце права спыніць адпраўку вам маркетынгавых паведамленняў. Вы маеце права запытаць нас выправіць няпоўную, недакладную або неактуальную інфармацыю пра вас. Вы маеце права запытаць нас выдаліць пэўную інфармацыю пра вас, абмежаваць пэўнае выкарыстанне інфармацыі, што тычыцца вас, і аспрэчыць пэўныя спосабы яе выкарыстання. Вы можаце адклікаць сваю згоду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у дачыненні да той інфармацыі, якая апрацоўваецца на падставе вашай згоды. Калі вы — зарэгістраваны карыстальнік сэрвісу лічбавых грашовых пераводаў на westernunion.com, вы таксама можаце перайсці на westernunion.com і адрэдагаваць налады профілю, што дазволіць змяніць налады маркетынгавых паведамленняў і выбраныя параметры ў дачыненні да абмену данымі з трэцімі бакамі. Вы таксама маеце права падаць скаргу ў дачыненні да апрацоўкі намі асабістай інфармацыі адпаведнаму рэгулятару па абароне даных або ў орган нагляду. Калі мы атрымліваем запыт, мы можам запытаць ад вас дадатковую інфармацыю, каб спраўдзіць вашу асобу і ў якасці меры бяспекі для абароны вашай асабістай інфармацыі. У некаторых выпадках мы можам адмовіцца прымаць меры або можам накласці абмежаванні на рэалізацыю вашых правоў, наколькі гэта дазваляе дзеючае заканадаўства. Каб рэалізаваць гэтыя правы, перайдзіце на старонку https://wuprod.service-now.com/wu_privacy або звяжыцеся з Western Union, як апісана ў раздзеле «КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ». Мы пастараемся адказаць на запыт на працягу 30 дзён, але час адказу можа залежаць ад законаў і правілаў, якія дастасоўваюцца да запыту, і мы можам мець права падоўжыць гэты тэрмін у пэўных абставінах. Мы выканаем ваш запыт у аб’ёме, які патрабуе дзеючае заканадаўства.
У іншых юрысдыкцыях у вас могуць быць і іншыя правы згодна з мясцовым заканадаўствам. Рэалізаваць іх можна будзе з дапамогай сродкаў, прапанаваных вышэй.
Калі ў вас ёсць пытанне або скарга ў дачыненні да таго, як мы апрацоўваем вашу асабістую інфармацыю, просім вас накіраваць запыт у пісьмовай форме. Мы азнаёмімся з запытам і адкажам вам у пісьмовай форме — звычайна на працягу 30 дзён пасля яго атрымання. Вы таксама можаце звязацца з намі, у тым ліку з нашым інспектарам па абароне даных, па адрасе wuprivacy@westernunion.com.
Каб звязацца з намі па бясплатным або мясцовым нумары тэлефона, націсніце на спасылку «Кантактная інфармацыя» ў ніжнім калантытуле адпаведнай вэб-старонкі Western Union і знайдзіце нашы кантакты ў сваім рэгіёне.
Мы пакідаем за сабой права ўносіць змены ў гэтую Глабальную заяву аб канфiдэнцыяльнасцi. Пасля ўнясення змен абноўленая заява аб канфiдэнцыяльнасцi будзе размешчана на гэтым вэб-сайце. Мы заклікаем вас азнаёміцца з Глабальнай заявай аб канфiдэнцыяльнасцiі пры наведванні — так вы зможаце атрымаць актуальную інфармацыю.
Спажыўцам у ЗША (у тым ліку ў Каліфорніі, Невадзе, Паўночнай Дакоце, Тэхасе і Вермонце) трэба перайсці па гэтай спасылцы на Паведамленне Western Union аб канфiдэнцыяльнасцi.
Жыхарам Каліфорніі трэба глядзець Дадатак да Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi для жыхароў Каліфорніі.
Жыхарам Мексікі трэба глядзець Дадатак да Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi для жыхароў Мексікі.
Жыхарам Бразіліі трэба глядзець Дадатак да Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi для жыхароў Бразіліі.
Для карыстальнікаў з Японіі: мы будзем апрацоўваць ваш японскі асабісты ідэнтыфікацыйны нумар («Мой нумар») і суправаджальныя дакументы згодна з дзеючымі законамі і правіламі, як апісана ў гэтым раздзеле, нягледзячы на іншыя палажэнні ў гэтай Глабальнай заяве аб канфiдэнцыяльнасцi.
Мы атрымліваем Ваш ідэнтыфікацыйны нумар My Number (Мой нумар) і збіраем вызначаныя намі суправаджальныя дакументы выключна з мэтай пацвярджэння Вашага нумара згодна з патрабаваннямі Закона Японіі аб падачы заявы аб замежных банкаўскіх пераводах з мэтай забеспячэння належнага ўнутранага падаткаабкладання (закон № 110 ад 1997 года з папраўкамі).
Спіс мясцовых юрыдычных асоб Western Union глядзіце тут: «ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION».
Спіс мясцовых ліцэнзійных арганізацый Western Union глядзіце тут: «МЯСЦОВЫЯ ЛІЦЭНЗІЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ WESTERN UNION».